У Беларусі ў I квартале ўвялі ў эксплуатацыю 170 км газаправодаў
За першы квартал газіфікавана 2,3 тыс. кватэр, на спажыванне прыроднага
газу са звадкаванага пераведзены 962 кватэры. Узровень газіфікацыі
кватэр прыродным газам у цэлым па краіне дасягнуў 83,5 працэнта, у тым
ліку ў сельскай мясцовасці - 50,3 працэнта.