Байдэн назваў «абуральным» патрабаваньне пракурора Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Нэтаньягу
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў патрабаваньне пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) Карыма Хана выдаць ордэры на арышт прэмʼер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу і міністра абароны краіны Яава Галянта.