Беларускія веласіпедысты занялі тры першыя месцы ў агульным заліку Кубка Расіі
Кубак Расіі праходзіў у фармаце шматдзённай гонкі, якая складалася з
чатырох этапаў. На стартавым этапе першынстваваў наш Сяргей Шаўчэнка, а
следам за ім размясціўся Яўген Собаль. У другой групавой гонцы роўных не
было Яўгену Каральку, тройку лепшых замкнуў Дзяніс Марчук.