"Мой муж - важак зграі". Рашэнне стаць заводчыкамі коргі змяніла жыццё сям'і да непазнавальнасці
"Нас з будучым мужам пазнаёмілі сабакі, - з усмешкай гаворыць Надзея,
дарэчы, прафесійны кінолаг. - Я вельмі любіла колі, а ў яго быў сабака
гэтай пароды. Удзячная лёсу, што звязаў нас з Алегам. Ён сваё каханне
даказвае справай. Мы адзін аднаму давяраем, ва ўсім раімся. У гэтым,
напэўна, сакрэт нашага сямейнага дабрабыту. Муж - стрыжань гадавальніка.
Без яго як без рук".