Выйшаў Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год
![Выйшаў Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/вокладкак.jpg)
Гэты буклет знаёміць з юбілейнымі краязнаўчымі датамі Лідскага края 2024 года.
Artykuł Выйшаў Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы выпусціла інфармацыйна-краязнаўчы буклет “Краязнаўчы каляндар Лідчыны на 2024 год”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/%D0%B2%D0%BE%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D0%BA.jpg)
Гэты буклет знаёміць з юбілейнымі краязнаўчымі датамі Лідскага края 2024 года. Каляндар складзены з мэтай інфармацыйнай падтрымкі ўстаноў культуры і адукацыі, садзейнічання прафесійнай дзейнасці спецыялістаў бібліятэк і музеяў.
На Лідчыне мноства адметных мясцін, якія захапляюць прыгажосцю і гістарычным мінулым, а яшчэ больш вядомых, славутых людзей, дачок і сыноў Лідскага краю, чыё жыццё і дзейнасць прыцягваюць розумы і сэрцы нашчадкаў. Тут нарадзіліся і жылі знакамітыя мастакі, паэты, кампазітары.
Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае юбілейныя даты 2024 года, кароткія звесткі пра вядомых людзей і падзеі з гісторыі Лідчыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выйшаў Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.