Праз выбары Каардынацыйная рада можа стаць народным прадстаўнічым органам — сьпікер КР Ягораў
«Выбары нараджаюць новых лідэраў, якія могуць генэраваць і несьці ў масы новыя ідэі, чаго цяпер вельмі не хапае», — заявіў сьпікер Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) Андрэй Ягораў 29 верасьня падчас онлайн-дэбатаў «Быць ці не быць выбарам у КР?».