У Гародні бацькоў школьнікаў прасілі паведаміць пра замежныя дакументы
Аналагічныя просьбы паступілі бацькам як мінімум у некалькіх класах адной са школ.
Artykuł У Гародні бацькоў школьнікаў прасілі паведаміць пра замежныя дакументы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гародні бацькоў школьнікаў прасілі паведаміць пра замежныя дакументы. Пра гэта распавядае партал “Зеркала”, які атрымаў інфармацыю ад крыніцы. Паводле крыніцы, у адной са школ Ленінскага раёна Гародні бацькоў папрасілі паведаміць, ці ёсць у каго з чальцоў сям’і карты паляка ці ВНЖ іншых краін.
– Класная кіраўніца напісала у бацькоўскі чат, каб усе, у каго ёсць замежныя дакументы, даслалі ёй пра гэта інфармацыю ў асабістыя паведамленні, – сказала крыніца.
Аналагічныя просьбы паступілі бацькам як мінімум у некалькіх класах адной са школ. Пры гэтым бацькоў просяць паведаміць аб наяўнасці карт паляка або ВНЖ не толькі ў дзяцей, але і ў іх саміх. У аддзеле адукацыі гарвыканкама сказалі, што нічога пра гэта не ведаюць. А праваабаронцы паведамляюць, што на мяжы беларусаў прымушаюць здаць карту паляка пад пагрозай арышту.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гародні бацькоў школьнікаў прасілі паведаміць пра замежныя дакументы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.