Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ ўзнагародзіла Анджэя Пачобута
![Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ ўзнагародзіла Анджэя Пачобута](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/Пачобут.jpg)
Узнагароду "За свабоду слова" атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі.
Artykuł Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ ўзнагародзіла Анджэя Пачобута pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Анджэя Пачобута.
![](/wp-content/uploads/2023/01/%D0%9F%D0%B0%D1%87%D0%BE%D0%B1%D1%83%D1%82.jpg)
Узнагароду „За свабоду слова” атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, піша Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
„Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Анджэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе”, — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.
Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі нібыта за „заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь” і „распальванне варожасці”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ ўзнагародзіла Анджэя Пачобута pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.