Музыкаў Tor Band пачнуць судзіць 14 верасня
![Музыкаў Tor Band пачнуць судзіць 14 верасня](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/09/263621_Tor-Band.png)
Песні гурта, сацсеткі і лагатып былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, а сам гурт абвешчаны экстрэмісцкім фармаваннем.
Artykuł Музыкаў Tor Band пачнуць судзіць 14 верасня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд над музыкамі з рагачоўскай групы Tor Band пачнецца 14 верасня. Працэс будзе праходзіць у Гомельскім абласным судзе, паведамляе reform.by.
![](/wp-content/uploads/2023/09/263621_Tor-Band.png)
Зміцер Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык абвінавачваюцца ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, абразе Лукашэнкі.
Удзельнікаў гурта разам з жонкамі затрымалі летась у кастрычніку. Ім далі суткі і штрафы па справе аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Родных музыкаў пазней адпусцілі, а Галавач, Бурла і Ярэмчык тры разы атрымалі па 15 сутак арышту і сталі фігурантамі крымінальнай справы. Песні гурта, сацсеткі і лагатып былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, а сам гурт абвешчаны экстрэмісцкім фармаваннем.
Artykuł Музыкаў Tor Band пачнуць судзіць 14 верасня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.