Выкладчыцу ПДУ аштрафавалі за «экстрэмізм», хоць раней яна лічылася «гонарам універсітэта»
![Выкладчыцу ПДУ аштрафавалі за «экстрэмізм», хоць раней яна лічылася «гонарам універсітэта»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/06/25bf6eb6adg.webp)
Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках.
Artykuł Выкладчыцу ПДУ аштрафавалі за «экстрэмізм», хоць раней яна лічылася «гонарам універсітэта» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках.
![](/wp-content/uploads/2023/06/25bf6eb6adg.webp)
Між тым у 2020 годзе «правапарушальніца» была занесеная на ўніверсітэцкую Дошку гонару ў раздзеле «Гонар універсітэта», піша «Віцебская вясна».
Ганну Нанос абвінавацілі ў тым, што яна нібыта размясціла і захоўвала ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» на асабістай старонцы «інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Зыходзячы з гэтага, суддзя аштрафавала Нанос на 1110 рублёў, а мабільны тэлефон «правапарушальніцы» пакінула пад арыштам як гарантыю выплаты штрафу.
Artykuł Выкладчыцу ПДУ аштрафавалі за «экстрэмізм», хоць раней яна лічылася «гонарам універсітэта» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.