Новыя абмежаванні па «Зялёнай карце»
З 1 чэрвеня больш за 30 краін спынілі працу з Беларуссю па «Зялёнай карце» з прычыны вайны ва Ўкраіне і санкцый. Цяпер уводзяцца новыя абмежаванні.
Artykuł Новыя абмежаванні па «Зялёнай карце» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 1 чэрвеня больш за 30 краін спынілі працу з Беларуссю па «Зялёнай карце» з прычыны вайны ва Ўкраіне і санкцый. Цяпер уводзяцца новыя абмежаванні. 16 і 30 чэрвеня абмежаванні закрануць краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону (ЕЭЗ), але знаходзяцца ў сістэме Green Card. Пра гэта паведамляе страхавая кампанія «Белдзяржстрах».
Для трох краінаў, якія таксама не ўваходзяць у ЕЭЗ, зрабілі выключэнне – Азербайджан, Расея і Турэччына. У гэтыя краіны «Зялёныя карты» працягнуць выдаваць да канца дня 29 чэрвеня. Як патлумачылі ў «Белдзяржстраху», тыя, хто мае намер ехаць у Расею з 30 чэрвеня і пазней, павінны на тэрыторыі Расеі аформіць поліс АСАГА (абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Новыя абмежаванні па «Зялёнай карце» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.