5 гадоў дзейнічае ў ЗША Belarusian Enlightenment League Of America
![5 гадоў дзейнічае ў ЗША Belarusian Enlightenment League Of America](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/06/49605995_2373516789546603_3340910267620917248_n-1024x574.jpg)
BELA пазіцыянуе сябе як арганізацыя, якая прадастаўляе веды на тэму беларускай гісторыі і культуры.
Artykuł 5 гадоў дзейнічае ў ЗША Belarusian Enlightenment League Of America pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пяць гадоў – столькі на карысць Беларусі ў ЗША ў ваколіцах Нью-Ёрку дзейнічае арганізацыя Belarusian Enlightenment League Of America (BELA).
![](/wp-content/uploads/2023/06/49605995_2373516789546603_3340910267620917248_n-1024x574.jpg)
Яе сябры арганізуюць беларускія традыцыйныя святы, ладзяць выставы і акцыі, – распавяла прадстаўніца Ірына Хадарэнка:
– Маладая, некамерцыйная арганізацыя, якая была створана менш за пяць гадоў таму. Заснавалі яе тры беларускі. Асноўная дзейнасць у нас у Нью-Ёрку. Таксама ў перспектыве магчыма штосьці будзе ў іншых штатах.
Belarusian Enlightenment League Of America (BELA) пазіцыянуе сябе як арганізацыя, якая прадстаўляе веды на тэму беларускай гісторыі, культуры і традыцый для беларусаў ЗША, а таксама для мясцовага насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 5 гадоў дзейнічае ў ЗША Belarusian Enlightenment League Of America pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.