Якая краіна ў 2022 годзе выдала беларусам больш за ўсё шэнгенскіх візаў?
![Якая краіна ў 2022 годзе выдала беларусам больш за ўсё шэнгенскіх візаў?](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/05/1d529543f09f77417ffc5b99fca6a4a5-1024x576.jpg)
Паводле Еўракамісіі, за 2022 год у консульствах краінаў Еўразвязу ў Беларусі візы атрымалі 118 523 чалавекі.
Artykuł Якая краіна ў 2022 годзе выдала беларусам больш за ўсё шэнгенскіх візаў? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Еўракамісія апублікавала звесткі пра выдачу візаў у 2022 годзе. Паводле яе, за 2022 год у консульствах краінаў Еўразвязу ў Беларусі візы атрымалі 118 523 чалавекі, пры гэтым было 2 292 адмовы, заўважыла Office Life.
-
Фота: OL
Для параўнання: па выніках 2021 году ў Беларусі выдалі 57 485 шэнгенскіх візаў, адмоваў было 656.
Статыстыка ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя). Таксама варта адзначыць, што яна ўлічвае не толькі беларусаў, але і тых, хто мае дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Беларусі.
Больш за ўсё візаў у 2022 годзе выдаў консульскі аддзел амбасады Італіі — 36 127. З іх шматразовых — 28 104, адмоваў — 284.
Генконсульства Польшчы ў Гародні выдала 8 392 візы, з іх шматразовых — 7 736, адмоваў — 261. Амбасада Польшчы ў Менску выдала 4 232 візы, з іх шматразовых — 3644, адмоваў — 157.
Artykuł Якая краіна ў 2022 годзе выдала беларусам больш за ўсё шэнгенскіх візаў? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.