Улады Літвы зноў папярэдзілі пра небяспеку паездак у Беларусь
Яны згадалі пра затрыманых літоўцаў.
Artykuł Улады Літвы зноў папярэдзілі пра небяспеку паездак у Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ раз нагадала пра рэкамендацыю для грамадзян не ездзіць у Беларусь, а тым, хто цяпер там знаходзіцца, неадкладна пакінуць краіну.
Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, апошнім часам актывізаваліся варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх устаноў у дачыненні да літоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Адзначаецца, што «грамадзяне Літвы затрыманыя незаконна, ім выстаўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні». Міністэрства нагадвае, што паездкі грамадзян Літоўскай Рэспублікі ў Беларусь з ігнараваннем рэкамендацый уяўляюць пагрозу іх уласнай бяспецы, здароўю і жыццю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Улады Літвы зноў папярэдзілі пра небяспеку паездак у Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.