Літоўская мытня паведаміла пра выкрыцьцё кантрабанды беларускай драўніны праз трэція краіны
На сайце Літоўскай мытні зьявілася паведамленьне пра тое, што ў 2023 годзе ўдалося спыніць увоз у краіну драўніны і вырабаў з яе з Казахстану і Кыргызстану, якая насамрэч паходзіла з Расеі і Беларусі.
«Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне пачасьціліся выпадкі, калі драўніну або вырабы зь яе з Расеі і Беларус, спрабавалі завезьці на мытную тэрыторыю Эўразьвязу ў абыход абмежавальных мер, уведзеных адносна Раскі і Беларусі.
З мэтаю прадухіленьня такіх злоўжываньняў і з улікам растлумачэньняў Эўракамісіі літоўская мытня ў канцы мінулага году ўзмацніла жорсткасьць кантролю за такімі таварамі ў пунктах пропуску з Рэспублікай Беларусь і Калінінградзкай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
У выніку як сьцьвярджаюць літоўскія мытнікі, былі выкрытыя розныя схемы транспарціроўкі грузаў, паводле якіх дараўніна з Расеі і Беларусі нібыта ішла праў гэтыя краіны транзытам. Былі таксама выпадкі, калі ў кіроўцаў грузавікоў знаходзілі некалькі камплектаў суправаджальных тавары дакумэнтаў, адны зь якіх прызначаліся для мытняў Беларусі і Расеі, а іншыя — для мытні Літвы.