160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


<
>

Выступ Ціханоўскай у Польскім Сенаце

Святлана Ціханоўская выступіла сёння, 8 лютага, у Польскім Сенаце.

Святлана Ціханоўская:

Я прыехала ў Польшчу на запрашэнне спікера польскага Сената. Сёння я выступіла перад Сенатам, і Сенат прыняў рэзалюцыю з нагоды паўстання Каліноўскага ў падтрымку незалежнай Беларусі. Вельмі важна, што гэтую рэзалюцыю падтрымалі ўсе палітычныя партыі: і ўлады, і апазіцыі. Тут, у Польшчы, ёсць кансэнсус, што да беларускага пытання, і для нас гэта вельмі важна. У сваім выступе я заклікала Польшчу да рашучасці, выступіць у абарону беларускай незалежнасці. Я заклікала падчас выбарчай кампаніі ў Польшчы ўключыць Беларусь у выбарныя праграмы. Я сказала, што беларусам трэба чуць пра еўрапейскую перспектыву — беларусы ёсць, былі і павінны быць часткай еўрапейскай сям’і. 

Я таксама сустрэлася са спікерамі Сенату асобна і з яго намеснікамі, мы гаварылі пра трыбунал для Лукашэнкі. Цяпер тэма Беларусі губляецца за падзеямі ва Украіне, і Лукашэнка мае адучванне беспакаранасці. Так не павінна быць. І Лукашэнка і яго атачэнне павінны ведаць, што нясуць поўную адказнасць за свае злачынствы. 

Таксама я сустракалася з прадстаўнікамі Байпол і ініцыятывы Isans, мы гаварылі пра каардынацыю дзеянняў на міжнароднай арэне.

***

Поўны тэкст звароту:

Паважаныя сенатары,

Дарагія сябры свабоднай Беларусі,

Дзякую шаноўнаму маршалку Гродзкаму за запрашэнне. Звярнуцца да польскага Сената ад імя вольнага беларускага народа – гэта вялікі гонар.

Таксама вялікі гонар – быць у гэтай зале з Богданам Барусевічам, віцэ-маршалкам Сената і легендай Салідарнасці. Гісторыя Салідарнасці і польскага супраціву камуністычнай уладзе – прыклад, якім беларусы натхняюцца і сёння. Гэта гісторыя, з якой мы чэрпаем сілы і ідэі для сваёй барацьбы.

Вялікі дзякуй віцэ-маршалку Міхалу Каміньскаму, які некалькі дзесяцігоддзяў паслядоўна спрыяе ў нашай барацьбе супраць дыктатуры Лукашэнкі. Дзякуй вам за падтрымку Канферэнцыі Каліноўскага, якую трэці год запар мы праводзім у Вільні.

Дзякуй вам і за тое, што вы ўзялі апеку над Мікалаем Казловым, лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі. Сёння Мікалай Казлоў, як і тысячы іншых палітвязняў, знаходзіцца ў лукашэнкаўскай турме. Умовы ў турмах мала чым адрозніваюцца ад сталінскіх. Людзей катуюць, не дазваляюць камунікаваць з роднымі, ламаюць фізічна і маральна. І любая падтрымка звонку – дае ім і іх сем’ям сілы трымацца. Я заклікаю сенатараў станавіцца хроснымі для палітвязняў, каб разам перажыць гэты складаны час.

Хачу падзякаваць сенатарам Аляксандру Поцею і Богдану Кліху за падтрымку ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Дзякуючы вам, Венецыянская камісія згадзілася даць экспертызу нашаму праекту Канстытуцыі Новай Беларусі. Нашая мэта – не толькі, каб Беларусь стала дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай, але каб дыктатура ніколі, я паўтару, ніколі не мела шанцаў вярнуцца ў Беларусь. Бо не будзе свабоднай Еўропы без свабоднай Беларусі.

Дарагія сябры,

Народы Польшчы і Беларусі звязаныя супольнай гісторыяй. Нас аб’ядноўваюць Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, Адам Міцкевіч і Уладзіслаў Сыракомля, якому сёлета спаўняецца 200 гадоў.

Нас аб’ядноўваюць тры гераічныя паўстанні: 1794 года, 1830 і 1863 года. Нашыя народы поплеч змагаліся за сваю свабоду і дзяржаўнасць.

Гэтыя подзвігі натхняюць беларусаў на барацьбу і сёння – на барацьбу супраць тыранічнага рэжыму Лукашэнкі і імперскай агрэсіі Расіі.

Покліч «За Нашу і Вашу Свабоду» – стаў актуальны як ніколі раней. Бо барацьба за свабоду – яна не мае межаў, і павінна стаць справай і абавязкам кожнага.

Сярод герояў, якія аб’ядноўваюць Беларусь і Польшчу, – таксама Анджэй Пачобут. Нават у засценках ён не скарыўся, не пайшоў на ўгоду і застаецца верным сваім ідэалам барацьбы за свабоду. Сёння яго чакае лукашэнкаўскі суд. І якое б пакаранне яму ні выпісалі, мы з вамі павінны зрабіць усё, каб і ён, і ўсе іншыя палітычныя закладнікі рэжыму найхутчэй вярнуліся дадому.

Сёння рэжым Лукашэнкі спрабуе вынішчыць сяброўскае супольнае  жыццё беларусаў і палякаў. Закрываюць польскія школы, разбураюць помнікі ўдзельнікам польскага супраціву. Усё гэта – зачыстка нашага традыцыйнага шматгалосся на карысць манатоннага і бязлітаснага «рускага міру».

Вельмі важна, што Польшча выступае ў абарону Пачобута і ўсіх вязняў рэжыму Лукашэнкі. Таксама важна, калі Польшча паказвае прыклад паважлівага стаўлення да ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы. Гэтаксама – калі тыя беларусы, што нядаўна апынуліся ў Польшчы як уцекачы, адчуваюць з боку Польскай дзяржавы дапамогу і разуменне.

Сёння дзясяткі тысячаў беларусаў, якія выехалі праз вайну і тэрор, працягваюць сваю працу на карысць свабоднай Беларусі з Польшчы. Журналісты аднавілі свае рэдакцыі. Арганізацыі і ініцыятывы адкрываюць офісы ў Варшаве. Запускаюцца праекты папулярызацыі беларускай культуры і мовы. Студэнты атрымліваюць адукацыю ў найлепшых польскіх універсітэтах. Усё гэта – з адной мэтай: зрабіць Беларусь свабоднай і вярнуцца дадому.

Я хачу вас запэўніць, што Свабодная Беларусь – будзе саюзнікам і сябрам для Польшчы. Свабодная Беларусь будзе гарантам бяспекі не толькі ў рэгіёне, але і ўва ўсёй Еўропе. Свабодная Беларусь будзе наймацнейшай санкцыяй супраць Пуціна і найлепшай дапамогай Украіне.

І нашая барацьба за Свабодную Беларусь не спыняецца ні на дзень. Як гэта было ў Польшчы падчас ваеннага стану – беларусы гуртуюцца ў невялікія падпольныя суполкі супраціву. Распаўсюджваюць самвыдат з сумленнымі навінамі. Ладзяць акцыі сабатажу на чыгунцы. А беларусы ва Украіне змагаюцца за нашую агульную свабоду на перадавой, ахвяруючы ўласным жыццём. І я ганаруся тым, што адно з найбуйнейшых добраахвотніцкіх беларускіх фармаванняў носіць імя менавіта Кастуся Каліноўскага.

Вялікую справу робяць беларускія праваабаронцы – яны фіксуюць злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму і дапамагаюць рэпрэсаваным. Лідар праваабарончага руху і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сёння знаходзіцца ў засценках. Але незадоўга да свайго зняволення ён сказаў, што такія рэжымы, як рэжым Лукашэнкі, разумеюць толькі цвёрдасць, а любыя ўгоды з ім – марныя і нават шкодныя. Бяляцкі заклікаў свет захоўваць паслядоўнасць і рашучасць і не губляць Беларусь з парадку дня.

Але я часта чую ад заходніх палітыкаў: цяпер не час. Спачатку вырашыць пытанне з Расіяй і Украінай, а потым будзем вырашаць пытанне Беларусі. У іх словах я чую стомленасць, і не толькі ад Беларусі, але нават і ад Украіны. Так не павінна быць. Беларусь – частка праблемы, але і частка яе вырашэння. І вырашаць яе трэба ў комплексе.

Я веру, што перамены ў Беларусі могуць пачацца нашмат раней, чым многім здаецца. Рэжым не адчувае сябе ўпэўнена і паводзіць сябе так, нібыта сотні тысячаў людзей усё яшчэ пратэстуюць пад прэзідэнцкім палацам. Але акрамя рэпрэсій, яму няма чаго прапанаваць беларусам. Лукашэнкаўскі рэжым – палітычны банкрут, а ўлада яго трымаецца выключна на падтрымцы Пуціна. Чым слабейшы Пуцін – тым слабейшы будзе Лукашэнка, і наадварот.

Дарагія калегі,

Я заклікаю вас захоўваць паслядоўнасць і рашучасць і дапамагаць нам у пабудове свабоднай Беларусі.

Нашая першачарговая задача – вярнуць Беларусі суб’ектнасць. Дзеля гэтага нам вельмі важна, каб свабодная Беларусь была прадстаўленая на міжнародных форумах і пляцоўках, парламенцкіх асамблеях Рады Еўропы і АБСЕ.

Беларусь павінна быць часткай усіх сустрэчаў Люблінскага трохкутніка. Гэты альянс, які склаўся гістарычна, адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам і чаканням.

Беларусь павінна мець еўрапейскую перспектыву: гэта тая супольнасць, да якой мы гістарычна належым. Для беларусаў важна чуць, што іх барацьба – не марная, што іх чуюць і іх чакаюць у Еўропе.

Я заклікаю вас прыняць рэзалюцыю ў абарону беларускай незалежнасці. Сёння гэтае пытанне стаіць як ніколі востра. На нашай тэрыторыі знаходзіцца больш за 10 тысячаў расійскіх салдатаў. Расійскія войскі павінны быць выведзеныя не толькі з Украіны, але і з Беларусі. Усе дамовы і рашэнні, якія прымае рэжым Лукашэнкі, павінны быць прызнаныя незаконнымі, а сам Лукашэнка павінен апынуцца перад трыбуналам.

Я заклікаю вас падтрымаць нашых рэпрэсаваных. Больш за 4000 чалавек знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Кожны дзень затрымліваюць у сярэднім 17 чалавек. Ліквідаваныя 1700 недзяржаўных арганізацыяў, знішчаныя сотні незалежных медыяў. Сотні тысячаў былі вымушаныя выехаць з Беларусі.

Мы назіраем сапраўдную гуманітарную катастрофу. Каб яе спыніць – неабходна дапамагаць тым, хто зазнае пераслед, і адначасова – узмацняць фінансавы і палітычны ціск на рэжым. Неабходна спыніць адчуванне беспакаранасці. Кожны, хто вінаваты ў злачынствах, павінен ведаць, што панясе адказнасць. Адзін з такіх механізмаў – універсальная юрысдыкцыя. Польшча можа заводзіць справы супраць сілавікоў і памагатых Лукашэнкі ўжо зараз, але для гэтага неабходная палітычная воля.

Наладжвайце кантакты з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэмакратычных палітычных партыяў і беларускай грамадзянскай супольнасцю. Працягвайце падтрымліваць тэлеканал Белсат, Радыё Рацыя, праграму Каліноўскага, Вольны беларускі ўніверсітэт, беларускія незалежныя ініцыятывы і арганізацыі, такія як Беларускі Дом, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі Моладзевы Хаб, Медыяпорт, Free Belarus Сenter.

Паважаныя сенатары,

Я ведаю, што ў вас наперадзе выбары, і хачу пажадаць тым, хто балатуецца, паспяховай кампаніі. Я заклікаю вас зрабіць падтрымку свабоднай Беларусі часткай вашых перадвыбарчых праграмаў. Гэта стане важным пацвярджэннем сувязяў паміж нашымі народамі.

Спадзяюся, што па выніках выбараў адновіцца і праца групы «За дэмакратычную Беларусь» у новым складзе. Каб у гэтую групу зноў уключыліся прадстаўнікі розных партыяў. Гэта будзе знакам скаардынаванай і салідарнай пазіцыі Польшчы па Беларусі.

І ў мяне ёсць адна практычная прапанова – стварыць праграму стажыровак для маладых беларусаў у Сенаце. Беларусы шмат чаму могуць вучыцца ў Польшчы. Хочам убачыць у Беларусі не марыянеткавы парламент, а функцыянальную парламенцкую дэмакратыю.

Шаноўныя сябры,

Я ведаю, што мы годна пройдзем свой шлях да свабоды. І мне хочацца верыць, што гэтая бітва з імперыяй стане фінальнай. Мы скончым справу, пачатую паўстанцамі Каліноўскага і Касцюшкі. І станем апошнім пакаленнем, якое жыло пад прыгнётам.

Нас не задаволяць паўмеры або суцяшальны прыз у выглядзе «мірнага неба над галавой», але ў складзе Расіі. Мы больш не павядземся на ўгаворы дыктатараў, бо добра вывучылі ўсе ўрокі, якія дала нам гісторыя. І паўтарылі гэтыя ўрокі яшчэ раз у 2020 годзе і ў лютым 2022 года.

Нам не патрэбныя новыя ўрокі і новыя ахвяры. Мне здаецца, іх было дастаткова. Мы павінны разарваць бясконцы ланцуг гвалту. Пакінуць дыктатуры і імперскія авантуры ў далёкім мінулым.

Я ведаю, што тут у зале сабраліся сябры Беларусі. І я ведаю, што магу разлічваць на вашую падтрымку.

Мы абавязкова пераможам, і зробім гэта разам.

Za naszą i waszą wolność!

Artykuł Выступ Ціханоўскай у Польскім Сенаце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

У станции «Бульвар Генерала Карбышева» появится множество зеленых насаждений



Мода

Золото, гранат и жемчуг: стилист «585*ЗОЛОТОЙ» составила топ ювелирных трендов осени 2024






Новости 24 часа

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве



Game News

Cards Against Humanity sues Elon Musk for $15M, alleges that SpaceX invaded a plot of land it owns in Texas: 'Go **** yourself, Elon Musk'



Москва

Росгвардия обеспечила безопасность футбольного матча в Дагестане



News Every Day

Rangers Star Insists ‘Some Moments’ Have Showed Gers’ Quality



Авто

Массовая авария затруднила движения на бесплатном участке трассы М-4 Дон в Липецкой области



Москва

Не мытьем, так катаньем. Франция мобилизует африканских террористов для борьбы с музыкантами



PR time

Орган в Планетарии на Halloween



Москва

Владислава Бакальчука отпустили домой после допросов



ATP

Качмазов обыграл Дэниэла и вышел в 1/4 финала турнира ATP в Чэнду



Москва

Родители 317,2 тыс. детей в Московской области получают единое пособие



Сергей Лавров

Лавров заявил об отсутствии у Москвы предпочтений на выборах президента США



Симферополь

Патриотический час «Три цвета красками сияют – в Крыму день флага отмечают».



Москва

Соцфонд проиндексирует пенсии работающим пенсионерам в феврале



Москва

Сергей Собянин рассказал о передовых российских разработках ИИ в области медицины



Москва

Родители 317,2 тыс. детей в Московской области получают единое пособие



Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Жара — только начало: Человечеству предрекли волну катаклизмов, от которой не спастись





Путин в России и мире
Москва

Лавров: Путин пошутил, говоря о поддержке Харрис на выборах президента США


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко поддержал расширение взаимоуважительного диалога с Ереваном




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Глава МИД Польши попытался оправдаться за свои слова про Крым


Навальный в России и мире
Москва

Польские власти арестовали четверых из восьми подозреваемых по «Невзлингейту»



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Иоганн Себастьян Бах

«Бах vs Моцарт» от Amadeus Concerts из цикла Битва Клавиров



Москва

Все повторяется: как допущенные в прошлых воплощениях ошибки отравляют вам жизнь

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net