Святочныя Імшы на беларускай мове пройдуць на Божае Нараджэнне ў шэрагу парафій у Польшчы
Апошнім часам у Польшчы развіваецца душпастырства католікаў беларускага паходжання, для якіх у некаторых польскіх гарадах ладзяцца рэгулярныя сустрэчы і набажэнствы на роднай мове, паведамляе catholic.by.
Ніжэй можна пазнаёміцца з раскладам Імшаў на беларускай мове, якія пройдуць на Божае Нараджэнне ў трох польскіх гарадах.
Варшава
парафія святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)
24 снежня
20.00 – супольная вігілійная вячэра
22.00 – Імша Пастэрка
25 снежня
11.30 – урачыстая святая Імша
26 снежня
11.30 – святая Імша
пасля Імшы – выступ Алеся Чумакова з Таццянай Ячнай
Гданьск
касцёл святога Юзафа (Elżbietańska, 9/10)
24 снежня
18.00 – супольная вігілійная вячэра
20.00 – Імша Пастэрка
25 снежня
14.30 – урачыстая святая Імша
Беласток
парафія Маці Божай Гвадэлупскай (Wrocławska, 8)
25 снежня
14.00 – урачыстая святая Імша
Фота: Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Святочныя Імшы на беларускай мове пройдуць на Божае Нараджэнне ў шэрагу парафій у Польшчы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.