Лукашэнка сустрэўся з „прэзідэнтам” непрызнанай Абхазіі
Сустрэча прайшла 28 верасня на дзяржаўнай дачы Аслана Бжаніі ў Піцундзе.
Artykuł Лукашэнка сустрэўся з „прэзідэнтам” непрызнанай Абхазіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
28 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком непрызнанай Абхазіі Асланам Бжаніяй. Сустрэча прайшла на дзяржаўнай дачы Бжаніі ў Піцундзе, паведамляе reform.by са спасылкай на сайт «прэзідэнта» Абхазіі.
На фота побач з Лукашэнкам заўважаны Віктар Шэйман. У чэрвені ён ужо ездзіў у Абхазію і сустракаўся з Бжаніяй. Паведамлялася, што бакі абмяркоўвалі „пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, актуальныя аспекты еўразійскай інтэграцыі, перспектывы інвестыцыйна-эканамічнага супрацоўніцтва”.
Бжанія назваў Лукашэнку доўгачаканым госцем і ўзгадаў, як той назваў эканамічную блакаду Абхазіі ў 1996 годзе няправільным рашэннем. «Вы сказалі аб тым, што ізаляцыя, эканамічная блакада Абхазіі – гэта няправільнае рашэнне. Абхазія ведае пра гэта і шануе. Нас звязваюць добрыя адносіны. Мы вельмі рады Вашаму прыезду», – заявіў ён. Бжанія выказаў надзею, што візіт Лукашэнкі надасць новы імпульс узаемаадносінам паміж двума народамі.
Лукашэнка расказаў, што „да ночы” абмяркоўваў Абхазію з Уладзімірам Пуціным. Па ягоных словах, яны прыйшлі да высновы, што рэгіён нельга кідаць.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь хоча пабудаваць сур’ёзныя адносіны з Абхазіяй і дадаў, што Менск і Масква ўзгадняюць свае дзеянні.
Варта адзначыць, што ні прэс-служба Лукашэнкі, ні дзяржагенцтвы, ні блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал „Пул Першага” не паведамлялі пра візіт у Абхазію.
Artykuł Лукашэнка сустрэўся з „прэзідэнтам” непрызнанай Абхазіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.