45 сутак запар: музыку Ігара Банцэра зноў асудзілі
5 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся чарговы суд над Ігарам Банцэрам. Яго абвінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Artykuł 45 сутак запар: музыку Ігара Банцэра зноў асудзілі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 5 верасня, у судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся чарговы суд над Ігарам Банцэрам. Яго абвінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У выніку Ігара зноў арыштавалі на 15 сутак. Агулам яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 45 сутак.
Як паведамляе @belarus_abc, Банцэр дасылае “усім прамяні падтрымкі не толькі ад яго, але і ад усіх палітычных зняволеных”.
Нагадаем, былога палітвязня Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня ў Гародні, але потым перавезлі ў Менск на Акрэсціна. Яго ўжо двойчы арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.
Artykuł 45 сутак запар: музыку Ігара Банцэра зноў асудзілі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.