Полк Каліноўскага: Папросім, каб нас паставілі першымі сустракаць беларускае войска
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук заявіў, што калі Лукашэнка аддасць загад сваім войскам наступаць, то беларусы, якія змагаюцца на баку Украіны, хочуць іх сустракаць першымі.
Artykuł Полк Каліноўскага: Папросім, каб нас паставілі першымі сустракаць беларускае войска pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук заявіў, што калі непрызнаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аддасць загад сваім войскам наступаць, то беларусы, якія змагаюцца на баку Украіны, хочуць іх сустракаць першымі, перадае УНІАН.
„У выпадку, калі яны пяройдуць украінскую мяжу, мы папросім украінскае кіраўніцтва, каб нас паставілі туды першымі іх сустракаць. Тут ужо ўкраінцам будзе цалкам зялёнае святло. Каб адпрацаваць па іх – тое, што яны павінны былі зрабіць яшчэ зімой і вясной. Ударыць ударам на ўдар і ў рэшце рэшт вынесці гэтага дыктатара, дапамагчы нам вызваліць Беларусь”, – цытуе Кабанчука выданне.
Фота: УНІАН
Artykuł Полк Каліноўскага: Папросім, каб нас паставілі першымі сустракаць беларускае войска pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.