«Клясыка, якая ня страціць важнасьці». Як праская «Вясна» выдае беларускую літаратуру
На мінулым тыдні ў Празе адбылася прэзэнтацыя чатырох новых кніг выдавецтва «Вясна»: зборнікаў паэзіі Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча ды двухтомніка вершаў і паэмаў Мойшэ Кульбака. З гэтай нагоды мы паразмаўлялі з кіраўніцай выдавецтва Вэснай Вашко.