Фестываль сямейнай творчасці пачаўся з “Прымакоў”
У Слонімскім драматычным тэатры пабывалі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”.
Artykuł Фестываль сямейнай творчасці пачаўся з “Прымакоў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Слонімскім драматычным тэатры пабывалі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. А гэта самадзейныя артысты з Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Яны першыя завіталі ў Слонім на рэспубліканскі фестываль, які пачнецца ў суботу, 14 траўня.
Госці з вялікім задавальненнем паглядзелі камедыю па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”. Перад спектаклем выступіў дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў, які пажадаў удзельнікам фестывалю поспехаў і пажадаў у дні фестывалю добра адпачыць і пазнаёміцца са старажытным горадам Слонімам.
А знаёмства са Слонімам пачалося са славутых купалаўскіх “Прымакоў”. Госці шчыра прынялі спектакль і адорвалі артыстаў шматлікімі апладысментамі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
Artykuł Фестываль сямейнай творчасці пачаўся з “Прымакоў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.