Батумі: прэм´ера стужкі пра акупацыю Чэхаславакіі у 1968 годзе
Сваімі ўражаннямі ад прагляду дзеляцца гледачы з Беларусі ды Украіны.
У Грузіі, а дакладней ў аджарскім Батумі, адбыўся прэм´ерны паказ фільма «Акупацыя 1968», які распавядае пра лёс савецкіх жаўнераў, якія ў 1968-м годзе ажыццяўлялі вайсковую агрэсію з боку СССР на Чэхаславакію.
Дакументальная стужка расказвае пра тое, чым жывуць гэтыя людзі праз 50 год і як яны сябе адчуваюць у чэшскай Празе.
Сваімі ўражаннямі ад прагляду дзеляцца гледачы з Беларусі ды Украіны:
– Мне было няёмка гядзець, як рэжысёр размаўляў з гэтымі людзьмі. Таму што мне, напрыклад, было б агідна размаўляць з імі. Бо я лічу іх ваеннымі злачынцамі.
– Складаная стужка, складаныя героі. 50 гадоў прайшло, а ён так і не зразумеў, што ён зрабіў і ў Чэхаславакіі, і ў іншых месцах, дзе ён „наводзіў парадак”.
-Мне спадабалася, што рэжысёрка намагалася неяк адхіліцца ад ацэнкавага меркавання.
На прэм´еру таксама завітала рэжысёрка фільма Еўдакія Масквіна, якая падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы:
-Уразіла, што прыйшла поўная зала людзей, нягледзячы на тое, што гэта дакументальная стужка. Я глядзела на рэакцыю людзей. Усе глядзелі, затаіўшы дыханне, вельмі ўважліва. Вельмі шмат моладзі, усе засталіся пасля прагляду, што рэдка бывае.
У кожнага прысутнага, што быў на праглядзе фільма, таксама была магчымасць дапамагчы «рублём» Украіне і бежанцам, што прыяджаюць ад вайны ў грузінскі Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя