З Украіны ня могуць выехаць прынамсі 116 беларускіх дальнабойнікаў, — Мінтранс
Паводле зьвестак Міністэрства транспарту Беларусі, цяпер ва Ўкраіне знаходзяцца сама меней 116 вадзіцеляў-міжнароднікаў. У ведамстве падкрэсьліваюць, што намагаюцца вярнуць іх дадому.