Жыхары розных гарадоў Беларусі паведамляюць пра гукі выбухаў
Сьведчаньні жыхароў з розных рэгіёнаў краіны публікуе тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які спэцыялізуецца на інфармацыі пра перамяшчэньне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
Баранавічы. Паміж 23:08-23:11 (менскі час) былі чутныя два выбухі. Паведамляе некалькі крыніц адначасова. Меркавана: У раёне возера Жлобінскае ці вакзал Палескі.
23:10 Клецк — моцны хлапок (здагадка: можа што ў Азярэччы ірванула)
23:00 Столінскі р-н., р. п. Рэчыца. Як мяркуецца, гукі двух стрэлаў і гук самалёта. Сюды ж: «2 выбухі чуваць, Столінскі раён, в. Альманы».
«Лунінец, 22:55 прыблізна. Быў чутны быццам магутны хлапок наводдаль. Зараз самалёты ў бок аэрадрома вяртаюцца падобна. Такога раней ня чуў ані разу ў нас».
Інфармацыю пра гукі выбухаў у некаторых згаданых гарадах Свабодзе пацьвярджаюць чытачы.
Паведамляецца, што ракетамі нядаўна быў абстраляны ўкраінскі горад Сарны Ровенскай вобласьці. Горад знаходзіцца за 50 кілямэтраў ад Століна.
Раніцай падобныя гукі шматразова чулі жыхары Берасьця. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Аляксандар Рагачук заявіў, што ў ваколіцы адбываюцца вучэньні і плянавая стральба на стрэльбішчы.