Агрэсія Расеі: за першы дзень вайны загінула 57 украінцаў
Акрамя гэтых ахвяраў былі паранены найменш 169 грамадзян Украіны.
У выніку абстрэлаў і агрэсіі з боку расейскіх войскаў 24 лютага загінула 57 грамадзянаў Украіны. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Віктар Ляшко, піша „Интерфакс-Украина”.
Акрамя гэтых ахвяраў былі паранены найменш 169 грамадзян Украіны. Такія вынікі першага дня расейскага пуцінскага ўварвання ва Ўкраіну.