Лукашэнка: у Беларусі ў самы кароткі тэрмін запусцяць новы інвестыцыйны цыкл
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сфарміраваны ў рамках праграмы на пяцігодку пералік праектаў павінен быць абавязкова рэалізаваны, асабліва ў рэгіёнах. "Менавіта там трэба зрабіць прарыў. Гэтага чакаюць. 30 гадоў асноўныя рэсурсы спажывалі Мінск і вялікія абласныя гарады", - звярнуў увагу ён.