У Казахстане 464 чалавекі падазраваныя ў справах аб «тэрарызьме» і «беспарадках»
819 крымінальных спраў расьсьледуе генэральная пракуратура Казахстану пасьля студзеньскіх падзеяў у краіне, калі масавыя антыўрадавыя пратэсты абярнуліся ў некалькіх гарадах беспарадкамі і пагромамі. Пра гэта паведаміў на брыфінгу 22 студзеня Элдос Кілымжанаў, намесьнік начальніка Генпракуратуры.