Затрыманні ў Ашмянах і Полацку
У Ашмянях супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ягора Багдзевіча, яго падазраюць у абразе Лукашэнкі. У Полацку затрымалі Андрэя Бунько. Яго абвінавачваюць у негатыўных выказваннях у адрас суддзі з Маладэчна.
У Ашмянах супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ягора Багдзевіча, яго падазраюць у абразе Лукашэнкі.
18 студзеня ў Полацку затрымалі Андрэя Бунько. Пасля яго даставілі ў СІЗА Маладэчна. Бунько абвінавачваюць у негатыўных выказваннях у адрас суддзі з Маладэчна. Дома ў яго прайшоў ператрус. Канфіскаваны мабільны тэлефон, паведамляюць праваабаронцы.