Памёр апошні кіраўнік ЦК КПБ Анатоль Малафееў
З 1990 па 1992 год быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі.
Памёр былы кіраўнік кампартыі Беларусі Анатоль Малафееў. Яму было 88 год.
Анатоль Малафееў нарадзіўся ў 1933 годзе. Ён быў апошнім першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР. У 1996-2000 гадах Малафееў узначальваў Палату прадстаўнікоў.
Яго кар’ера пачалася ў 1949 годзе. Ён працаваў слесарам на Гомельскім і Мінскім вагонарамонтных заводах. Падчас службы ў арміі ўступіў у КПСС. З 1962 года знаходзіўся на партыйнай працы, у 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, праз сем гадоў — вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
Узначальваў Мазырскі гаркам партыі, Гомельскі і Мінскі абласныя камітэты КПБ, быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. З 1990 па 1992 год быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі.