Сёння адбудзецца суд над Аляксандрам Івуліным
Журналісту Аляксандру Івуліну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сёння ў 11.30 у «судзе» Савецкага раёна ў Менску адбудзецца першае паседжанне, якое пройдзе ў адкрытым рэжыме. Вы можаце прыйсці і падтрымаць Аляксандра.
«Суддзя» – Сяргей Шаціла. Аляксандру Івуліну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Беларуская дыяспара Беластоку правяла напарэдадні акцыю салідарнасці з Аляксандрам Івуліным.