Каля 4 тысяч грамадзян Іраку пакінулі памежжа
![Каля 4 тысяч грамадзян Іраку пакінулі памежжа](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/11/мігранты-мяжа-літва.png)
Кіраўнік МЗС Іраку Фуад Хусэйн заявіў, што ўрад краіны вярнуў на радзіму каля чатырох тысяч іракцаў.
Каля 4 тысяч грамадзян Іраку вярнуліся на радзіму з літоўска-беларускага памежжа.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/11/%D0%BC%D1%96%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B-%D0%BC%D1%8F%D0%B6%D0%B0-%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B2%D0%B0.png)
Кіраўнік МЗС Іраку Фуад Хусэйн заявіў, што ўрад краіны вярнуў на радзіму каля чатырох тысяч іракцаў, якія апынуліся ў пастцы на беларуска-літоўскай мяжы.
Адпаведная інфармацыя была агучана падчас сустрэчы Хусэйна з міністрам замежных справаў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам.
Паводле кіраўніка МЗС Іраку, пры дапамозе краін ЕЗ атрымалася вярнуць на радзіму каля 4 тысяч іракцаў. Ландсбергіс таксама нагадаў, што Ірак стаў першай дзяржавай, якая скасавала авіярэйсы ў Беларусь, што выкарыстоўваліся для арганізацыі нерэгулярнай міграцыі.