Галоўчанка: У адказ на санкцыі Беларусь адмовіцца ад заходніх тэхналёгій і тавараў
Улады Беларусі маюць намер адстойваць сваю пазыцыю па інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair у менскім аэрапорце ў судовым парадку, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў інтэрвію на тэлеканале «Беларусь 1».