Украінскі генэрал не выключае «хітрай рэчы» з боку Расеі на «беларускім напрамку»
Расея сьцягваньнем войскаў да ўкраінскай мяжы і канцэнтраваньнем вайскоўцаў у акупаваным Крыме выпрабоўвала практычныя магчымасьці сваіх узброеных сілаў, заявіў былы прэм’ер-міністар, першы старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны, генэрал арміі Яўген Марчук.