У Расеі арыштавалі 7 беларусаў, якія шукалі там прытулку. ВІДЭА
Пасьля пратэстаў у Беларусі некаторыя іх удзельнікі, асьцерагаючыся перасьледу, уцяклі ў Расею. Аднак там іх арыштавалі на запыт Беларусі, і цяпер яны за кратамі чакаюць рашэньня аб экстрадыцыі на радзіму, дзе на іх завялі крымінальныя справы.