«Шчасьлівы білет пад назвай „жыцьцё“». Ужо трое беларускіх дзетак з СМА атрымалі жыцьцёва неабходныя лекі
Соф’я Жагунь зь Ляхавічаў — трэцяе беларускае дзіця, якое бясплатна атрымала самы дарагі лекавы прэпарат у сьвеце — залгенсму. Дзеткі выйгралі шчасьлівы білет у лятарэю. Аднак яшчэ 146 чалавек зь цяжкімі геннымі хваробамі маюць патрэбу ў дарагіх леках, якія Мінздароўя бясплатна не дае.