Беларускі фонд спартовай салідарнасьці прафінансаваў паездку рэпрэсаванага дзюдаіста на чэмпіянат Эўропы
За ліст супраць рэпрэсій і сфальсыфікаваных выбараў Аляксандра Вахавяка раней выключылі са зборнай Беларусі і пазбавілі фінансаваньня. Але ён ня страціў надзеі трапіць на Алімпіяду ў Токіо.