У Бабруйску пасьля візыту міністра Кубракова «палітычным» зрабілі больш жорсткія ўмовы. Дваіх кінулі ў карцар
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.