За 2020 год у тэхнапарках, дзе цяпер зарэгістравана 200 рэзідэнтаў, выпушчана прадукцыі больш чым на 200 мільёнаў рублёў
3,5 тысячы рабочых месцаў было створана ў 18 навукова-тэхналагічных парках, якія дзейнічаюць у нашай краіне. За 2020 год у тэхнапарках, дзе цяпер зарэгістравана 200 рэзідэнтаў, выпушчана прадукцыі больш чым на 200 мільёнаў рублёў. Для параўнання: у 2016 годзе налічвалася 128 рэзідэнтаў, а аб'ём прадукцыі складаў 77 мільёнаў рублёў. Гэтыя лічбы агучыў падчас круглага стала, які прайшоў у прэс-цэнтры БелТА, начальнік аддзела развіцця інавацыйнай інфраструктуры, камерцыялізацыі і інтэлектуальнай уласнасці Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй САСНОЎСКІ.