Мы в Telegram
Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


<
>

У Беларусі масава звальняюць высокакласных спецыялістаў

З сярэдняй школы №3 горада Белаазёрска звольнена настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Таццяна Брыч.

Прычына звальненняў – не падтрыманне дзейнасці лукашэнкаўскага рэжыму. Нядаўна была звольнена настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы №3 горада Белаазёрска Таццяна Брыч. Настаўніца, якая мае 27 гадоў педагагічнага стажу, 24 з іх прапрацавала ў роднай школе, якую ў свой час скончыла з залатым медалём.

Таццяна Брыч распавяла карэспандэнту Радыё Рацыя пра тое, што ёй прыйшлося перажыць апошнім часам.

РР: Спадарыня Таццяна, што стала нагодай для звальнення вас па такім сумніўным артыкуле, як амаральныя паводзіны. Слова амаральны выклікае неадназначную асацыяцыю: напілася, выказалася матам, у чым калісьці абвінавачваў рэжым сваіх апанентаў, каб пакараць?

Т.Б.: Фармальнай асновай для майго звальнення з’явіўся нібыта мой удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах восенню. А афіцыйнага тлумачэння да гэтага часу няма. Ва ўсякім разе мне яго не паказалі. Калі я прасіла ў дырэктара паказаць афіцыйную паперу, якая з’яўляецца асновай для майго звальнення, мне яе так ніхто і паказаў. Было сказана, што гэта патрабаванне пракуратуры.

РР.: Відаць, не адразу паступіла такая, так скажам, “гуманная” прапанова ад вашага начальства?

Т.Б.: Тыдзень напярэдадні звальнення ў мяне быў вельмі “вясёлы”. Усё пачалося з панядзелка, калі пасля працы мне патэлефанавалі са школы, прадставіліся супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС і сказалі, што прыехалі за мной, каб адвесці на прафілактычную размову да пракурора. Але паколькі ў мяне былі зусім іншыя планы, я адмовілася. Супрацоўнікі прыгразілі прыйсці на наступны дзень і забраць мяне са школы. Я адказала, прыходзьце, забірайце, мне не  ўпершыню. На другі дзень яны сапраўды прыехалі, выклікалі мяне з урокаў у кабінет дырэктара. Але дырэктар не дазволіла супрацоўнікам мяне забіраць, таму што ў мяне былі ўрокі, а замяніць не было каму. Тады міліцыянты сказалі, што прышлюць мне павестку і я паеду сама. Відаць, яны хацелі мяне напужаць. Як я даведалася пазней, яны ўсіх „неблаганадзейных” з горада вазілі ў Бярозу да пракурора на прафілактычныя гутаркі. Гэта былі, напэўна, такія  прэвентыўныя меры перад 25 сакавіка, перад Днём волі. Дырэктар сказала, што сам пракурор прыедзе ў школу на сустрэчу з педагогамі. Што было надзвычайна. Пасля агульнай сустрэчы я пайшла ў кабінет дырэктара на асабістую размову. Яшчэ на сустрэчы з калектывам пракурор агучыў мэсэдж у мой бок, што настаўнікі, нязгодныя з ідэалогіяй дзяржавы, павінны сумленна прызнацца, (праўда, не ведаю, каму патрэбна было сумленна прызнавацца), напісаць заяву па асабістаму жаданню і сысці са школы. Калі такое не адбудзецца, то такіх як я павінны звальняць за амаральныя паводзіны, і звязаў гэта ўсё з Кодэксам аб адукацыі. На асабістай сустрэчы я спытала пракурора, у чым заключаюцца мае амаральныя паводзіны і хто нанёс большую маральную шкоду – я, якая піла гарбату з сябрамі на плошчы ў дзень народзінаў  аднаго з нас, ці міліцыянты, якія мяне брутальна затрымалі і выводзілі на вачах усёй школы як небяспечную злачынцу. Адказу я не атрымала. На другі дзень выклікалі мяне ў наша гарадское аддзяленне міліцыі, каб я забрала паперу, што са мной праведзена прафілактычная гутарка. Як ні ў чым не бывала, я пайшла ў аддзяленне міліцыі, але там мяне чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Акрамя начальніка міліцыі, у яго кабінеце знаходзіліся яшчэ двое ў форме. Яны прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Бярозаўскага РАУС. Усе трое яны пачалі мяне запужваць, наводзіць страху. Казалі, што завядуць на мяне адміністрацыйную справу за ўдзел у нейкіх акцыях. Але так як я нідзе не ўдзельнічала, я была спакойнай і не разумела, што ад мяне хочуць. Вось неяк так. Скажу, што тыдзень перад звальненнем быў для мяне іспытам. А праз тыдзень прыляцела вестачка пра маё звальненне.

РР: Ці не шкада кіраўніцтву вашай школы, вашаму раённаму кіраўніцтву пазбаўляцца ад такога высокапрафесійнага спецыяліста?

Т.Б.: Я нічога не магу сказаць пра гэта, ці было шкада, ці не. Справа ў тым, што дырэктар працуе ў нашай школе ўсяго тры месяцы. Але, напэўна, яна ведала, які я работнік і што за доўгія гады працы не мела ніводнага спагнання. З завучамі я не размаўляла, і яны не выказалі жадання са мной паразмаўляць. Не ведаю, гэта шок ці ім сорамна. Тут мне меркаваць цяжка. Але выпадак,  які здарыўся на другі дзень пасля звальнення, мяне не толькі здзівіў, але і непрыемна шакаваў, што можа быць адказам, ці шкадуе адміністрацыя. Справа ў тым, што я была на бальнічным апошні час, дарэчы, мяне і звольнілі, як была на бальнічным. Патлумачылі, што па маёй нагодзе звальняць можна і на бальнічным. Я прыйшла ў школу, каб аддаць бальнічны, а мяне ў школу не пусцілі. Сказалі, каб я, як і любы старонні чалавек, запісала ў журнале час прыходу, куды і да каго іду, а затым адзначыла час свайго сыходу. Канешне, гэта быў удар, таму што адразу на другі дзень я стала для школы абсалютна чужым чалавекам.

РР: Як паставіліся калегі, вучні і бацькі да вашага прымусовага звальнення?

Т.Б.: Калегі мяне вельмі падтрымалі і заўсёды падтрымлівалі. Калі ў снежні мяне затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС і калі я выйшла з ізалятара, і прыступіла да працы, я ведаю, што калегі пісалі хадайніцтва, каб мяне не звальнялі і збіралі подпісы. Пасля таго мне далі яшчэ прапрацаваць чатыры месяцы. І ў гэты раз калегі мяне падтрымалі, вялікая падтрымка ад бацькоў маіх вучняў і з боку маіх вучняў таксама. Усе знаходзяцца ў стане шоку. Усім вельмі складана, а дзеці ў гэтай сітуацыі пацярпелі больш за ўсіх. І зараз я не думаю, буду працаваць ці не, я думаю толькі пра тое, як дзецям у гэтым стане нармальна скончыць навучальны год.

РР: А родныя?

Т.Б.: Канешне, родныя мае мяне падтрымалі. Удар найбольшы прыйшоўся па мужу, які побач. Ён вельмі перажываў і перажывае за мяне. Але гэта сапраўды моцнае мужчынскае плячо, якое побач са мной ва ўсіх бедах, непрыемнасцях і радасцях. Вельмі моцна мяне падтрымлівае мая адзіная дарослая дачка, яна працуе. Яна мая галоўная памочніца. Больш усяго я баялася за сваіх старых бацькоў: маме – 71, а тату – 78. Але, на дзіва, яны паставіліся з разуменнем, заспакойвалі мяне і казалі, перажывем, дачушка, як-небудзь, прарвёмся. Я не думала, што яны так стойка перанясуць удары лёсу, якія зваліліся на іх дачку.

РР: Няма шкадавання за вашу грамадзянскую пазіцыю, якой вы не здрадзілі, хаця страцілі работу. У маленькім гарадку цяжка знайсці працу, у той час як вашы калегі жывуць і працуюць спакойна.

Т.Б.: Шкадавання аб прынятым рашэнні ў мяне няма, хаця далося яно мне вельмі цяжка. Канешне, сысці са школы з запісам у працоўнай кніжцы пра тое, што цябе звольнілі за амаральныя паводзіны, дастаткова складана, але перажыць гэта можна.

РР: Вашы планы на будучыню?

Т.Б.: Я не хацела звальняцца па асабістаму жаданню, па згодзе бакоў. Таму што я не хацела, каб мае вучні і іх бацькі думалі, што я сама прыняла рашэнне пакінуць іх за два месяцы да канца навучальнага года. Я вельмі добра памятаю, як чыноўнікі розных рангаў на сходах, калі мы задавалі пытанні, чаму звольнілі чатырох дырэктароў і ў тым ліку дырэктара нашай школы, нам адказвалі з усмешкай, а іх ніхто не звальняў, яны звольніліся самі. І вось гэтая нахабнае і цынічнае крывадушша мяне моцна абурала. І я не хачу, каб так гаварылі пра мяне. Так, безумоўна, я не ўладкуюся ў адукацыйную дзяржаўную ўстанову – гэта зразумела. Але я вырашыла для сябе, калі я не патрэбна сённяшняй адукацыі, то такая адукацыя не патрэбна і мне.  Пра планы на будучыню я яшчэ не думала. Мне проста не было калі. Зараз мне патрэбна адпачыць ад усяго гэтага, адысці, пераварыць. Я думаю, што жыццё маё кардынальна памяняецца. Я не ведаю, у якой сферы і чым я буду займацца. Магчыма, гэта будзе зусім новы занятак. Але адно ведаю, што вопыт працы і мае веды ў мяне ніхто не можа забраць. Дастойны занятак я заўсёды сабе знайду. Я падумаю пра гэта заўтра, як гаварыла Скарлетт  Ахара.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Хвост ледохода в Усть-Пинеге: что происходит на реках Поморья 29 апреля



Здоровье

Оформить медицинскую книжку




Українські новини

Депутат Миколаївської облради Кормишкін вперше опублікував своє весільне фото



Новости 24 часа

Шапки женские на Wildberries — скидки от 398 руб. (на новые оттенки)



Game News

Manor Lords' dev asks players: Should its supply mechanic be changed?



Москва

Узбекистанец осудил визит президента в Москву на День Победы. Его посадили на пять лет



News Every Day

Chat log from R7 of 2024: Gold Coast vs West Coast



Блоги

Шапки женские на Wildberries — скидки от 398 руб. (на новые оттенки)



Москва

Улыбка артиста дорогого стоит: сколько знаменитости тратят на уход за зубами



Сергей Брановицкий

Актерское агентство Киноактер. Актерское агентство в Москве.



Москва

В Москве завершается строительство депо "Южное" для Замоскворецкой линии метро



WTA

Потапова и Павлюченкова вышли в полуфинал турнира WTA в Мадриде в парном разряде



Москва

Героическое участие армян в СВО. Часть третья



Зенит

Овчинников: «Зенит» психологически не готов драться за титул РПЛ



Симферополь

Система ПВО сработала над Джанкоем и Симферополем: ВСУ пытались атаковать Крым ракетами ATACMS



Москва

Героическое участие армян в СВО. Часть третья



Москва

Собянин: В Щербинке будут запущены автобусные маршруты к МЦД и соцобъектам



Москва

Регистрация Авторского права. Регистрация объекта авторского права. Регистрация Авторского права на книгу. Регистрация Авторского права на музыку.



Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Ключевой аспект успеха: как построить долгие и хорошие отношения с клиентом





Путин в России и мире
Москва

Собянин: к 2030 году на долю Москвы придется 35–40% туристов в России


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

«Набей им морду, покажи им, что ты настоящий белорус». Лукашенко о поездке спортсменов на Олимпиаду




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Цинизм зашкалил: Елена Зеленская повеселилась в Киеве с герцогиней Эдинбургской


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Филипп Киркоров

Киркоров потратил 200 млн рублей на ремонт и золотые унитазы



Москва

Уроженцы Средней Азии напали на русских футболистов в Москве: Полиция приступила к работе

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net