«Ужо небясьпечна набыць нейкую кнігу». Журналіста аштрафавалі за ўвоз кнігі з-за мяжы
Суд аштрафаваў карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз двух асобнікаў кнігі «Беларускі Данбас». На журналіста склалі пратакол па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці).