20 базавых за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас»
Кастрычніцкі суд Менска разгледзеў адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканала «Настоящее время» Рамана Васюковіча.
Суд аштрафаваў журналіста Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас».
Кастрычніцкі суд Менска сёння, 7 красавіка, разгледзеў адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканала «Настоящее время» Рамана Васюковіча за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас». Ён патлумачыў у судзе, што набыў кнігі «Беларускі Данбас» у Кіеве ў звычайнай краме для сябе і ў падарунак аўтарам. «Распаўсюджваць нічога не збіраўся», — сказаў ён.
З пратаколу, складзенага ў лютым на Васюковіча, вынікае, што Менская абласная экспертная камісія 29 студзеня зрабіла заключэнне, што ў кнігах «устаноўлена наяўнасць прыкметаў праявы экстрэмізму». Аднак суд прызнаў яе экстрэмісцкімі матэрыяламі толькі 26 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя