Лукашэнка ўвёў санкцыі ў адказ. Супраць каго і чаго – прыдумае Саўмін
![Лукашэнка ўвёў санкцыі ў адказ. Супраць каго і чаго – прыдумае Саўмін](https://gdb.rferl.org/3EF666B2-8B0D-4DFE-8C78-1E661BF83DB3_w800_h450.jpg)
Ён падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на ўвоз у краіну асобных катэгорыяў тавараў, а таксама на імпарт работ (паслугаў), што выконваюцца юрыдычнымі і фізычнымі асобамі дзяржаваў, якія прынялі санкцыі ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных або фізычных асобаў.