Памёр зьбіты Раман Бандарэнка. Людзі ідуць на «плошчу Пераменаў»
![Памёр зьбіты Раман Бандарэнка. Людзі ідуць на «плошчу Пераменаў»](https://gdb.rferl.org/2B0DF97F-79AE-4071-BDA2-0914271FE773_w800_h450.jpg)
11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр.