«У апошнія паўгода людзям не падабаецца, калі хтосьці сам сябе выбірае»
Чаканага дыялёгу студэнтаў-мэдыкаў з адміністрацыяй БДМУ у чацьвер не адбылося. Рэктар да студэнтаў ня выйшаў. Але студэнты дамагліся, каб у прапанаваную прарэктарам ініцыятыўную групу для дыялёгу з кіраўніцтвам уключылі двух выкладчыкаў і двух студэнтаў.