Аналітык: Досвед польскага «Круглага стала» вымагае ад Беларусі перамоваў з сілавікамі
Святлана Ціханоўская заклікала сілавікоў 25 кастрычніка перайсці на бок народу. Такую заяву ацаніў старэйшы аналітык польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі.
Святлана Ціханоўская заклікала сілавікоў Беларусі 25 кастрычніка перайсці на бок народу.
Такую заяву ацаніў старэйшы аналітык польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі:
– Лукашэнка на дадзены момант трымаецца перш за ўсё на сілавым сектары. Гэта галоўная апора для ягонай улады. Яны не пераходзяць і, я думаю, хутка не пяройдуць на іншы бок, таму што ім ёсць што губляць. Гэта самы ўразлівы момант, калі краіна пераходзіць ад аўтарытарызму да частковай дэмакратыі, гэта дамова з сілавікамі, каб сысці ад крывавага сцэнара.
На думку аналітыка, беларускія сілавікі, як і ў свой час польскія, мусяць атрымаць гарантыі «мяккага» уваходжання ў новую Беларусь. І адных заяваў Ціханоўскай у дадзеным выпадку не дастаткова. Наўпроставы зварот да сілавікоў мусяць агучыць і самі пратэстныя групы.
Беларускае Радыё Рацыя