Беларусы з гуманітарнымі візамі змогуць легальна працаваць у Польшчы
Чакаецца, што ад сярэдзіны лістапада беларусы, у якіх ёсьць гуманітарныя візы, змогуць легальна працаўладкавацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба.