Жанчыны выйшлі на Марш маці
Жанчыны трымаюць ў руках кветкі і плакаты: "Матчын праклён на цябе і твой "ОМОН", «Мамы, станем гарой за нашых дзяцей» , «Не - баявой зброі, не гвалту».
У Менску а 14-й гадзіне каля Чырвонага касцёла пачалі збірацца жанчыны на «Марш маці». Каля 15-й гадзіны яны рушылі па праспекце Незалежнасці.
Жанчыны трымаюць ў руках кветкі і плакаты. Яны скандуюць: „Жыве Беларусь!”, „Маці супраць гвалту”. Сярод плакатаў: „Матчын праклён на цябе і твой „ОМОН”, «Мамы, станем гарой за нашых дзяцей» , «Не – баявой зброі, не гвалту».
Некаторыя маці трымаюць у руках іконкі Пакрова Божай Маці, свята якой сёння адзначае Праваслаўная царква. У Беларусі сёння таксама адзначаюць Дзень маці. Да гэтага свята і прымеркаваны марш пратэста.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай