Хрэнін кажа, што армія зафіксавала перадысьлякацыю танкавага батальёну ЗША за 15 км ад мяжы
Беларусь зафіксавала перакідку амэрыканскага бранятанкавага батальёну на палігон у Літве, за 15 км ад мяжы. Пра гэта паведаміў у эфіры беларускага тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін пасьля праведзенай у Менску нарады ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.