«Мы ўсе хочам свабоды і справядлівасьці». Гаворыць пара, якая прыйшла на Бангалор пад рознымі сьцягамі
Ігара і Ларысу на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай, які прайшоў 30 ліпеня ў менскім парку Дружбы народаў, заўважылі сотні людзей. Ён накінуў на плечы апазыцыйны бел-чырвона-белы сьцяг, яна была поруч, пад дзяржаўным чырвона-зялёным.